Першасная прафсаюзная арганізацыя
дзяржаўнай установы адукацыі " Дзіцячы садок №30 г.Гомеля"
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі
Асноўная мэта работы прафсаюзнага камітэта - абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў калектыву дашкольнай установы.
Асноўныя напрамкі дзейнасці прафсаюзнага камітэта:
- Ажыццяўленне сацыяльнага партнёрства
- Прававая і сацыяльна-эканамічная абарона
- Ахова працы
- Аздараўленне супрацоўнікаў
- Удзел у рабоце пастаянных і часовых камісій установы дашкольнай адукацыі
- Распрацоўка, прыняцце і выкананне калектыўнай дамовы
- Узгадненне лакальнай нарматыўна-прававой дакументацыі
- Прыём і ўлік сябраў прафсаюза
- Арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў
- Інфармацыйная праца
Інфармацыя аб прафсаюзе
Што такое прафсаюз у Беларусі?
Прафсаюз у Беларусі - гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае грамадзян звязаных агульнымі інтарэсамі па родзе дзейнасці, як у вытворчай, так і невытворчай сферах, для абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Правы і інтарэсы грамадзян, якія павінен абараняць прафсаюз, выцякаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і ўстаноўленых Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, канвенцыямі Міжнароднай арганізацыі працы і іншымі ратыфікаванымі ў Беларусі міжнароднымі дагаворамі.
Хто можа ўступаць у прафсаюзы ў Беларусі?
У адпаведнасці з арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, у тым ліку права на аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў). Гэта датычыцца не толькі работнікаў, але ў тым ліку студэнтаў, якія навучаюцца ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах.
Якія перавагі дае работнікам членства ў прафсаюзе?
Работнікі, якія знаходзяцца ў прафсаюзе, з'яўляюцца часткай арганізаванай групы, якая гуртуецца па пытаннях абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Пачынаючы ад пытанняў, якія датычацца распарадку працоўнага дня, аплаты водпуску, выплаты дапамог, і, заканчваючы пытаннямі павелічэння заработнай платы і бяспекі на рабочым месцы, вырашаюцца групай. Работніку, які ўступіў у прафсаюз, не трэба вырашаць гэтыя праблемы самастойна.
Члены прафсаюза таксама атрымліваюць кваліфікаваную абарону ў выпадку, калі яны ўступаюць у працоўную спрэчку з наймальнікам і вырашаюць яе праз суд.
Некаторыя прафсаюзы праводзяць навучанне і падтрымліваюць прафесійнае развіццё сваіх сяброў.
Статутныя дакументы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Арганізацыя санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення работнікаў устаноў адукацыі ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 542 ад 28 жніўня 2006 года "Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні"
Гэтым Указам зацверджана "Палажэнне аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне" - (далей Палажэнне).
Згодна з пунктам 7 Палажэння:
Пуцёўкі выдзяляюцца і выдаюцца па рашэнню камісій па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, што ствараецца ў аддзеле адукацыі:
- работнікам устаноў адукацыі;
- непаўналетнім дзецям - па месцы працу аднаго з бацькоў (асоб, якія іх замяняюць).
Згодна з пунктам 8 Палажэння :
Для выдзялення пуцёўкі работнікі ўстаноў адукацыі падаюць пісьмовую заяву ў камісію па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні ў аддзеле адукацыі з дадаткам медыцынскай даведкі.
1.Пры звароце за атрыманнем пуцёўкі таксама прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- для грамадзян, якія маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне ў адпаведнасці з Указам, - копія дакумента, які пацвярджае наяўнасць гэтага права;
- для дзяцей - даведкі з месца вучобы дзяцей, з месца працы (службы, вучобы) іншага з бацькоў аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей у бягучым годзе, для дзяцей непрацуючых грамадзян - дадаткова копіі пенсійнага пасведчання, працоўнай кніжкі бацькоў (асоб, якія іх замяняюць);
- для суправаджаючых дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I групы - заключэнне МК аб неабходнасці суправаджэння інвалідаў на санаторна-курортнае лячэнне.
Саветам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прынята пастанова "Аб прадастаўленні скідак".
У адпаведнасці з вышэйназванай пастановай членам прафсаюза і дзецям членаў прафсаюза, з ліку дзяцей дашкольнага ўзросту і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пры аздараўленні разам з бацькамі прадастаўляюцца наступныя скідкі:
- у памеры 25 працэнтаў — пры набыццi санаторна-курортных пуцёвак, якiя рэалiзуюцца даччынымi унiтарнымi прадпрыемствамi УП "Белпрафсаюзкурорт" ад iх кошту;
- у памеры 25 працэнтаў - з кошту паслуг па пражыванні ў гасцініцах і на турыстычных базах сістэмы Унітарнага прадпрыемства "Беларустурыст".
Санаторый «Прыдняпроўскі»
Профіль : захворванні апорна-рухальнага апарата, гінекалогія, уралогія, бясплоддзе, нервовай сістэмы, у т.л. дзіцячага цэрэбральнага паралічу
Размешчаны ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобл. (на беразе ракі Дняпро).
Санаторый «Лётцы»
Профіль: захворванні сістэмы кровазвароту, органаў стрававання і дыхання.
Размешчаны ў Віцебскай вобл. (на беразе возера Шэвіна).
Санаторый ім. У.І.Леніна
Профіль: захворванні апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы, органаў стрававання, гінекалогія, уралогія.
Размешчаны ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл. (на беразе ракі Бярэзіна).
Санаторый "Крыніца"
Профіль: захворванні органаў стрававання, сістэмы кровазвароту, парушэнні абмену рэчываў, у т.л. цукровага дыябету.
Размешчаны ў прыгарадзе Мінска на беразе вадасховішча Крыніца
Санаторый «Нарач»
Профіль: захворванні органаў кровазвароту, стрававання, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата.
Размешчаны ў Мінскай вобл. (на возеры Нарач)
Санаторый "Буг"
Профіль: захворванні органаў дыхання, сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата.
Размешчаны ў Брэсцкай вобл. (на беразе ракі Мухавец)
Санаторый "Чэнкі"
Профіль : захворванні нервовай сістэмы, сістэмы кровазвароту, дыхання,
апорна-рухальнага апарата.
Размешчаны ў прыгарадзе г.Гомель (на беразе ракі Сож)
Санаторый "Беларусачка"
Профіль: захворванні органаў дыхання, органаў стрававання, касцёва-цягліцавай сістэмы, функцыянальных засмучэнняў нервовай сістэмы.
Размешчаны ў прыгарадзе Мінска (на беразе вадасховішча Дразды)
Санаторый «Лясныя азёры»
Профіль: захворванні органаў кровазвароту, нервовай сістэмы, органаў дыхання апорна-рухальнага апарата, уралогіі.
Размешчаны ў Віцебскай вобл. (у сасновым лесе з мноствам азёр)
Санаторый "Нарачанскі бераг"
Профіль: захворванні органаў кровазвароту, дыхання, нервовай сістэмы стрававання.
Размешчаны ў Мінскай вобл. (на возеры Нарач)
Крама пуцёвак ПУП « Белпрафсаюзкурорт »
Адрас: г. Мінску, пр. Пераможцаў, 21
тэлефон: (8-017) 203-95-44, 203-95-33, 203-96-61, факс: 203-95-44, 203-94-83