Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў нашым дзіцячым садку з'яўляецца важнай часткай адукацыйнага працэсу. Мы выхоўваем у дзяцей любоў да Радзімы, павагу да нацыянальных традыцый, гонар за сваю краіну і яе гісторыю.

Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гады

Асаблівая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей пачуцця гонару за дасягненні беларускага народа ў розных сферах-навуцы, культуры, спорце. Мы расказваем пра выдатных асоб Беларусі, іх уклад у развіццё краіны і сусветнай цывілізацыі. Выкарыстоўваем наглядныя матэрыялы, ілюстрацыі, прэзентацыі, каб зрабіць працэс навучання цікавым і запамінальным.

Важным элементам грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей ўяўленні аб правах і абавязках грамадзян, пра важнасць захавання законаў і нормаў паводзін у грамадстве. Мы праводзім гутаркі аб правах дзіцяці, аб правілах дарожнага руху, аб бяспечных паводзінах у розных сітуацыях.

У рамках работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню актыўна прыцягваюцца бацькі выхаванцаў. Праводзяцца сумесныя мерапрыемствы, конкурсы, выставы, накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, выхаванне павагі да старэйшых, захаванне традыцый. 

Мы ўпэўненыя, што комплексны падыход да грамадзянска-патрыятычнага выхавання, які аб'ядноўвае намаганні педагогаў, бацькоў і грамадскасці, дазволіць сфарміраваць у дзяцей трывалыя веды аб сваёй краіне, яе гісторыі і культуры, выхаваць пачуццё гонару за сваю Радзіму і гатоўнасць да яе абароны. Гэта дазволіць вырасціць пакаленне сапраўдных патрыётаў, здольных унесці свой уклад у росквіт Беларусі.