17.09.24
17 верасня - Дзень народнага адзiнства.

17 верасня наша Краіна адзначаt дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. У канун свята ва усіх  группах  адбыліся тэматычныя мерапрыемствы, што дазволілі дзецям глыбей зразумець сэнс гэтага важнага дня. Мы арганізавалі яркія заняткі і гульні, у якіх удзельнічалі ўсе навучэнцы.

Атмасфера была напоўнена радасцю і ўзаемаразуменнем. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра значэнне адзінства ў жыцці грамадства, а таксама пра ўклад кожнага чалавека ў агульную справу. Падчас мерапрыемстваў дзеці малявалі плакаты, якія ўвасаблялі ідэалы любові, міру і братэрства.

Кульмінацыяй святкавання стала канцэрт, падчас якога дзеці падзяліліся ўласнымі мастацкімі праграмамі. Песні і танцы, вершы прысвечаныя Радзіме, зладзілі сапраўдную феерію эмоцый, нагадваючы ўсім пра важнасць захавання культурнай спадчыны і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Такім чынам, Дзень народнага адзінства не толькі стаў нагодай для святкавання, але і ўмацаваннем духоўных сувязяў у нашай Краіне.

Видеоотчет "День народного единства